Міністр абароны Украіны: Ан-26 пад Луганскам збілі расейцы


Самалёт знаходзіўся на вышыні 6,5 км., а гэта значыць, «што яго збілі пры дапамозе магутнай ракетнай зброі, якая была ўжыта, верагодна, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», – заявіў падчас нарады прэзідэнта і прадстаўнікоў сілавых структураў кіраўнік украінскага ваеннага ведамства Валерый Гелетэй.

У сваю чаргу кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што «за апошнія тры дні супраць Украіны была выкарыстана найноўшая расейская сістэма залпавага агню» (УВАГА! ЖАХЛІВАЕ ВІДЭА!).

{movie}Непрыхаваная агрэсія (14.07.14) |right|17447{/movie}

Украінскі ваенна-транспартны самалёт быў збіты сёння каля 12.30. Чатыры з васьмі членаў экіпажу Ан-26 нібыта трапілі ў палон, перадае «РБК» са спасылкай на прэс-службу самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Лёс астатніх членаў экіпажу пакуль невядомы. Раней паведамлялася, што яны выйшлі на сувязь з украінскім Генштабам.

{movie}Пад Луганскам збілі ўкраінскі самалёт|right|17438{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў