Беларускім чыноўнікам набываюць мабільнікі за $ 500


Віцебскі і Берасцейскі аблвыканкамы абвесцілі тэндары на закупку 373 смартфонаў, якія разам будуць каштаваць каля $ 168 000.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму плануе набыць 211 мабільных тэлефонаў на суму 886 200 000 рублёў ($ 86 500). Сярэдні кошт мабільніка – $ 410.

Zrzut ekranu 2014-07-14 o 16.14.48

Немалую суму на сродкі сувязі вырашыў выдаткаваць і Берасцейскі аблвыканкам. На 159 смартфонаў “Samsung Galaxy S3”, два “Samsung Galaxy S4” і адзін “Samsung Galaxy S5” з мясцовага бюджэту выдзяляецца 835 000 000 рублёў ($ 81 500), паведамляе сайт “Хартыя-97”.

Сярэдні кошт смартфонаў для берасцейскіх чыноўнікаў складае $ 503.

Zrzut ekranu 2014-07-14 o 16.15.06

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары