У гарадзенскім заапарку патанулі 30 фазанаў


Падчас моцнай залевы ў Горадні затапіла заапарк.

Фазаны сядзелі ў клетках, якія апынуліся пад вадою. Пра гэта паведамляе Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС.

12 ліпеня ў вобласці выпала больш за палову сярэднемесячнай нормы ападкаў (41 мм пры норме 77 мм). Затапіла 83 падворкі і падвалы прыватных дамоў (з іх 73 — у Горадні), 23 будынкі ды 40 кватэраў.

На ААТ «Горадня Азот» спынілі працу цэхаў «Аміяк—4» і «Карбамід—4», паколькі вада запоўніла помпавае памяшканне.

Пашкоджаныя ўчасткі дарожных пакрыццяў дзесяці вуліцаў абласнога цэнтра — 17 Верасня, Кульбацкай, Архітэктурнай, Рыбацкай, Нёманскай, Асфальтнай, Прыгараднай, Санаторнай, Збажовай, завулка Чыгуначнага.

Пяць асобаў у выхадныя звярнуліся з заявамі аб затопленых легкавіках. Тройчы ратавальнікі распілоўвалі дрэвы, якія ўпалі на прыпаркаваныя легкавыя аўтамабілі і праезную частку.

Анастасія Салановіч, БелаПАН

Стужка навінаў