Жыхароў Славянску запыталі пра распятага хлопчыка ў іхным горадзе


У Славянску абверглі хлусню «Первого канала» Расеі пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы, увайшоўшы ў горад, прыбілі малое дзіця да дошкі аб’яваў.



{movie}Жыхароў Славянску запыталі пра распятага хлопчыка ў іхным горадзе|right|17428{/movie}

Журналіст расейскага выдання «Новая газета» Яўген Фельдман распытаў жыхароў Славянску, ці праўду паведаміў расейскі «Первый канал», паказаўшы сведчанне жанчыны, якая выдавала сябе за ўцякачку з Украіны ды распавяла пра бясчынствы ўкраінскага войска ў Славянску.

Жанчына распавяла: «Узялі дзіця трох гадоў, хлопчыка маленькага у майтачках, у футболцы, як Ісуса на дошку аб’яваў прыбілі. Адзін прыбіваў, двое трымалі. І гэта ўсё на мамчыных вачах. Маму трымалі. І мама глядзела, як дзіця сплывае крывёю».

Як высветлілася пазней, гэтая жанчына – жонка аднаго з баевікоў «Данецкай Народнай Рэспублікі», перадае censor.net.ua.

Жыхары Славянску назвалі выказванне жанчыны лухтою і плёткамі. «Украінскія войскі наадварот з’явіліся як анёлы-вызваленцы», – адзначыла адна з жыхарак гораду.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў