«Нямеччына – чэмпіён, алілуя!»: як святкуюць футбольную перамогу?


Радасць ад перамогі нямецкай зборнай на мундыялі ў Бразіліі захлынула Нямеччыну. На вуліцах краіны – феерверкі, сігналы аўтамабіляў, абдымкі з незнаёмымі, спевы ды скокі.

{movie}«Нямеччына — чэмпіён, алелюя!» Як святкуюць футбольную перамогу? |right|17425{/movie}

Нямеччына ў фінале чэмпіянату свету-2014 па футболе перамагла Аргентыну дзякуючы галу Мар’ё Гёцэ ў дадатковы час. Немцы сталі 4-кратным чэмпіёнам свету (1954, 1974, 1990, 2014). Нямеччына стала першай еўрапейскай зборнай, якая выйграла сусветныя спаборніцтвы, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.

З гэтай нагоды самым папулярным тостам немцаў пры куфлях піва сталі словы: «Нямеччына – чэмпіён, алілуя!».

Бронзавым прызёрам ЧС-2014 стала зборная Галандыі, якая ў матчы за 3-яе месца перамагла з лікам 3:0 каманду Бразіліі.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Расеі ў 2018 годзе.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў