Як шкарпэткі дапамаглі атрымаць перамогу пад дажджом (фота, відэа)


https://youtu.be/e0RMUBUkXFw
У Берасці прайшоў апошні тур нацыянальнага адбору Беларусі па стрытболе.

Версія стрытболу ў фармаце 1 на 1 праводзіцца ў нашай краіне ўпершыню. Два папярэднія адборачныя туры ўжо прайшлі ў Менску, Віцебску, а апошні – трэці – адбыўся 12 ліпеня ў Берасці. З кожнага адборачнага туру 10 найлепшых спартоўцаў праходзяць у фінал, які адбудзецца ў наступныя выходныя ў замкавым комплексе «Мір». Па яго выніках назавуць прозвішча адзінага беларуса, які прадставіць нашу краіну ў верасні 2014 года на чэмпіянаце свету на тайваньскай выспе Самасана.

{movie}Нацыянальны адбор Беларусі па стрытболе ў Берасці (12.07.2014) |right|17420{/movie}

Умовы адбору высланніка на чэмпіянат – надзвычай жорсткія. Гульня цягнецца ўсяго 5 хвілінаў, а той, хто прайграў – выбывае. Гэта дазваляе вызначыць па-сапраўднаму найлепшага гульца – моцнага, з класнай тэхнікай і халодным розумам.

У Берасці спартоўцам давялося змагацца не толькі адзін з адным, але і з непагаддзю – ад дажджу спартовая пляцоўка была вельмі слізкай. Лідар берасцейскага турніру Максім Радчук у фінале супраць Уладзіміра Казлова паказаў не толькі спартовы спрыт, але і кемлівасць, нацягнуўшы на красоўкі шкарпэткі. Дзякуючы гэтаму спартовец трымаўся на мокрай пляцоўцы значна больш ўпэўнена, чым супернік, – і перамог!

Алесь Ляўчук, фота: Мілана Харытонава, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары