У Маскве памерла вядомая дысідэнтка Валерыя Навадворская


Ва ўзросце 64-ох гадоў памерла расейская грамадская дзяячка і праваабаронца, заснавальніца ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская.

«У суботу Валерыя Ільінічна была шпіталізавана ў адну са сталічных клінік, але выратаваць яе не ўдалося, яна памерла», – паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў медычных колах. Па яго словах, дзяячка памерла ад інфекцыйна-таксічнага шоку.

Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Беларусі – у Баранавічах, дзе ейныя бацькі былі на вакацыях у ейных дзядулі і бабулі. Навадворскую ў часы Савецкага Саюзу некалькі разоў судзілі за дзейнасць у абарону правоў чалавека, прымусова лячылі ў псіхіятрычнай лякарні. У сакавіку 2010 года Навадворская падпісала зварот расейскай апазіцыі «Пуцін мусіць сысці».

Відэа: Валерыя Навадворская адказвае на пытанне, чаму падтрымлівае Зянона Пазняка і беларускіх нацыяналістаў

{movie}Валерыя Навадворская пра Зянона Пазняка і беларускіх нацыяналістаў|right|17412{/movie}

Расейская дзяячка падтрымлівала беларускую апазіцыю, надзвычай прыхільна выказвалася пра беларускую культуру, салідарызавалася з беларускімі палітычнымі вязнямі ды падкрэслівала, што “Беларусь спатыкнулася пры Лукашэнку”.



МЯ, паводле interfax.ru, lenta.ru, belsat.eu

Стужка навінаў