Падчас выступу Бяляцкага ў Варшаўскім універсітэце «падклалі бомбу»


Ілжывая інфармацыя пра закладзеную бомбу паступіла польскім праваахоўнікам акурат падчас выступу Алеся Бяляцкага.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі, падчас якой распавёў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі.

Пасля паведамлення аб нібыта закладзенай бомбе, праваахоўнікі эвакуявалі ўсіх удзельнікаў канферэнцыі. Калі сапёры спраўдзілі памяшканні, Алесь Бяляцкі працягнуў выступ.

Варшаўская Усходне-Еўрапейская канферэнцыя, на якую быў запрошаны беларускі праваабаронца, праходзіць 12 ліпеня ў Варшаўскім універсітэце. На гэтым штогадовым міжнародным форуме, арганізатарам якога з’яўляецца Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры ўніверсітэце, выступаюць вядомыя палітыкі і эксперты з усяго свету. Тэмай канферэнцыі сёлета стала трансфармацыя Польшчы і рэгіёну пасля 1989 года

МЛ, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары