Сепаратысты акапаліся ў Данецку (відэа)


Прарасейскія баевікі абсталявалі блок-пасты і агнявыя кропкі ў ваколіцах Данецку і ў межах гораду. Чакаюць штурму.

{movie}Сепаратысты акапаліся ў Данецку |right|17411{/movie}

«Мы баронім нашую радзіму і не хочам, каб заходнікі прыходзілі сюды і кіравалі намі», – сказаў адзін з сепаратыстаў. Паводле ягоных словах, супраць украінскага войска ваююць жыхары Данбасу з цывільнымі спецыяльнасцямі – шахцёры, будаўнікі. Цяпер сепаратысты ўмацоўваюць пазіцыі ў Данецку ды ваколіцах.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў выкарыстоўваць авіяўдары і артылерыю дзеля вызвалення Данецку, бо гэта можа прывесці да вялікіх стратаў сярод мірнага насельніцтва. Тым не менш украінскія ўлады гавораць, што рыхтуюць для ўзброеных сепаратыстаў «непрыемны сюрпрыз».

Украінскія войскі імкнуцца ўсталяваць кантроль над украінска-расейскай мяжою, праз якую па-ранейшаму да сепаратыстаў прыбываюць падмацаванні і зброя.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў