«Трансформеры 4» сталі самым касавым фільмам у гісторыі Беларусі


У першы ж дзень пракату блокбастар паставіў рэкорд, сабраўшы 1,5 мільярда рублёў.

Агулам кінастужка ўжо сабрала каля 10 мільярдаў, што стала абсалютным рэкордам для Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

Фільм Майкла Бэя, які ўжо паглядзелі больш як 216 тысяч беларускіх гледачоў, пакінуў далёка ззаду такія яркія 3D-праекты як «Аватар», «Сталінград», «Вій 3D», «Малефісента», «Ной» ды іншыя.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары