Снайперка з Барысава: «У мяне быў аўтамат Вася, а цяпер вінтоўка Крысціна. Я забіваю ворагаў»


Беларуска, якая ваюе на баку баевікоў, усміхаецца на камеру і хваліцца тым, што яна забойца.

{movie}Снайперка з Барысава: «У мяне быў аўтамат Вася, а цяпер вінтоўка Крысціна. Я забіваю ворагаў» |right|17390{/movie}

Жанчына носіць камуфляжную форму з нашыўкай у выглядзе афіцыйнага дзяржаўнага сьцяга Беларусі і георгіеўскай стужкай. А на відэа распавядае, што забівае ворагаў і жаліцца на беларускае КДБ. «Мне пагражае да 10 гадоў зняволення», – кажа Красоўская.

Днямі беларускія сілавікі заявілі, што тым, хто паедзе ваяваць ва Украіну, пагражае крымінальная адказнасць.

Раней паведамлялася, што Наталля Красоўская затрыманая ўкраінскімі жаўнерамі, але інфармацыя не пацвердзілася.

На пачатку чэрвеня барысаўчанка стала гераіняй расейскага прапагандысцкага роліку, у якім распавяла, што ваюе ў ваколіцах Славянска, у вёсцы Сямёнаўка на баку ўзброеных сепаратыстаў.

ЮВ, ЯС, belsat.eu


Глядзі таксама
Каментары