«Amnesty International»: На ўсходзе Украіны катуюць людзей як баевікі, гэтак і праўладныя сілы


Праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» сабрала сведчанні і доказы аб жорсткіх збіваннях ды іншых відах катаванняў на ўсходзе Украіны, піша bbc.co.uk.

Даклад пад назваю «Выкраданні ды катаванні ва ўсходняй Украіне» змяшчае сведчанні соцень людзей, якія былі ахвярамі ўчыненых узброенымі баевікамі злачынстваў. Маюцца таксама сведчанні аб парушэннях з боку прыхільнікаў украінскіх уладаў, кажа намеснік дырэктара «Amnesty International» у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў. Аднак такіх выпадкаў значна менш.

Сярод выкрадзеных і катаваных за апошнія 3 месяцы – грамадскія актывісты, праваахоўнікі, вайскоўцы, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, палітыкі, працаўнікі выбарчых камісіяў і прадпрымальнікі.

Прычыны выкраданняў – ад палітычных да спробаў атрымання выкупу або захоп для абмену.

Паводле звестак арганізацыі, місія ААН у назіранні за выкананнем правоў чалавека на Украіне за апошнія 3 месяцы сабрала запісы пра 222 выпадкі выкрадання грамадзянаў. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, з красавіка да чэрвеня сёлета было выкрадзенае каля 500 асобаў.

Партал «Inforesist.org» апісвае гісторыю кантрактнікаў, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі. Пасля трох месяцаў на Данбасе вайсковец вырашыў узяць адпачынак і адсвяткаваць сваё 20-годдзе ў сямейным коле. З некалькімі пабрацімамі яны набылі квіткі на цягнік Марыупаль–Львоў, які праходзіць праз Данецк. Там хлопцаў узялі ў палон. Цяпер праходзяць перамовы наконт абмену вайскоўцаў на захопленых тэрарыстаў.

Чытайце таксама:У ходзе баявых дзеянняў на Данбасе загінула 478 мірных жыхароў

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары