«Жывое неба Браслава» – рок-фестываль у цэнтры курортнага гораду


Рок-фестываль «Жывое неба Браслава» прайшоў 4 ліпеня ў цэнтры курортнага гораду на захадзе Віцебскай вобласці. Два дзясяткі маладых выканаўцаў з усёй Беларусі выступілі на адкрытай сцэне. Браслаў, Полацк, Менск, Паставы, Горадня, Берасце, Магілёў, Наваполацк – вось геаграфія гуртоў, якія ўзялі ўдзел у імпрэзе.

{movie}«Жывое неба Браслава» — рок-фестываль у цэнтры курортнага гораду |right|17384{/movie}

Фэст стаўся адною з нешматлікіх прыватных ініцыятываў рок-руху Беларусі. Гаворка ідзе пра рэсурс «Ultramusic», які, сярод іншага, інфармацыйна падтрымлівае маладыя гурты. У Еўропе такіх лакальных музычных фестываляў – сотні, калі не тысячы. У Беларусі кожная прыватная ініцыятыва ў культуры – рэдкая падзея.

Назвы ўдзельнікаў браслаўскага фэсту наўрад ці вядомыя далей за колы адданых фанатаў: «No comments band», «Чортава вока», «Скіфы», «Соцыум», «Perfect Life» ды іншыя каманды працуюць ва ўмовах, калі шлях да папулярных тэле- і радыёпраграмаў для іх практычна закрыты. Не толькі грошы, але чалавечыя адносіны з мясцовымі ўладамі – важны складнік у поспеху стварэння мясцовага музычнага фэсту.

Больш пра фестываль – у відэматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў