ЗША паабяцалі аднавіць Данецк і Луганск


Белы Дом гатовы гатовыя прафінансаваць праекты па аднаўленні інфраструктуры Данецка і Луганску, пашкоджаных у выніку баявых дзеянняў, па прыкладзе ініцыятывы Германіі для жыхароў Славянска і Краматорску.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джоўзэф Байдэн падчас размовы з Пятром Парашэнкам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Парашэнка, у сваю чаргу, адзначыў, што ўкраінскія ўлады «надаюць значную ўвагу аднаўленню належных умоў жыцця ў вызваленых гарадах, у прыватнасці забеспячэння вода- і электразабеспячэння, тэле- і радыёвяшчання». Як паведамляе Associated Press са спасылкай на прэс-службу Вашынгтона, украінскі лідар таксама абвінаваціў Расею і апалчэнцаў у нежаданні дыялогу і спынення баявых дзеянняў. Паводле ўкраінскага лідара, баевікі не хочуць прымаць умову скласці зброю, а затым вярнуцца за стол перамоваў.

Пра немагчымасць перамір’е паміж Кіевам і апалчэнцамі заявіў віцэ-прэм’ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін у інтэрв’ю «Комсомольской правды». «Гэта яшчэ тры месяцы таму можна было гаварыць пра федэралізм, а цяпер кампраміс немагчымы. Як мінімум 10-15 гадоў мы не зможам жыць у адным доме», – сказаў выданню Пургін.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў