Рай на зямлі, выспа стабільнасці ці краіна, у якой немагчыма жыць


Рай на зямлі, выспа стабільнасці ці краіна, у якой немагчыма жыць.

{movie}Замежнікі пра Беларусь |right|17380{/movie}

Дваццатая гадавіна прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі стала нагодаю спраўдзіць, як бачаць Беларусь і яе грамадзянаў найбліжэйшыя суседзі. Па-рознаму да кіравання прэзідэнта Беларусі, як выявілася, ставяцца нават у самым Еўразвязе. Нашае апытанне мы пачалі са сталіцы адной з былых савецкіх рэспублікаў – Літвы.

АПЫТАННЕ, ВІЛЬНЯ

“Калі яго падтрымлівае народ – няхай будзе прэзідэнтам. Ён жа не захапіў улады сілаю. Я не думаю, што ў Беларусі дыктатура. Гэта плёткі”.

“Прэзідэнт і прэзідэнт. Для мяне асабіста ягоная палітыка выглядае добра. Але 20 гадоў прэзідэнцтва – гэта мнагавата”.

“Калі б іншы чалавек заняў гэтую пасаду, быў бы іншы погляд, было б лепш”.

“У Беларусі лепш. Там у людзей ёсць праца, яны зарабляюць”.

Аднак з’ехаць жыць на стала ў Сінявокаю ніхто з апытаных намі жыхароў Вільні не пагадзіўся. Зрэшты, сама Беларусь для грамадзянаў Аб’яднай Еўропы ў якасці сталага месца жыхарства амаль не разглядаецца. Што праўда, цягам мінулага года ў Беларусі амаль удвая павялічылася працоўная міграцыя. У нашай краіне працуе каля двух 20 тыс. замежнікаў, перадусім грамадзянаў Расеі, Украіны, Кітаю.

У іншай заходняй краіне, такой, як Польшча, гледжанне на Беларусь больш адназначнае. З чым атаясамліваецца Сінявокая ў палякаў?

АПЫТАННЕ, ВАРШАВА:

“Я ўзгадваю тыя часы, калі Польшча была пад расейскаю акупацыяй. Беларусь мне атаясамліваецца з дыктатураю, зняволеннем народу”.

“З адсталасцю, ізаляцыяй ад Захаду і Аб’яднанай Еўропы, з адсутнасцю эканамічнай самастойнасці”.

“Гэта краіна тэрору. У мяне ў Беларусі жывуць сваякі. Калі яны прыязджаюць сюды, шкада на іх глядзець”.

Пра пераезд усе сустрэтыя намі варшавякі казалі ў адзін голас:

АПЫТАННЕ, ВАРШАВА:

“Я свабодны чалавек і люблю свабоду, а ў Беларусі гэта б было немагчымае”

“Мне вельмі добра ў Польшчы. Можа, я і не багаты, але шчаслівы, што жыву ў свабоднай краіне. А для мяне гэта найважнейшае!”



Зрэшты, да такой карціны цягам шэрагу гадоў спрычыніўся і сам кіраўнік краіны. У адказ на крытыку з боку Захаду Лукашэнка часта пераходзіць на асобы.

Аднак ад гэтага жыць лягчэй беларусам не стала. Застацца жыць ці з’ехаць з Беларусі – гэта па-ранейшаму адно з галоўных пытанняў грамадзянаў.

АПЫТАННЕ, МЕНСК:

“Калі б была перспектыва з’ехаць і жыць у іншай еўрапейскай краіне, я б з’ехаў з задавальненнем”.

“Нямеччына! Гэта краіна з перспектывамі. Там добрыя заробкі”.



Такія думкі з’яўляюцца, калі цяжка, калі дзяржава выдумляе для нас цяжкасці.

А статыстыка не суцяшае. Усцяж гатовасць пакінуць радзіму ў пошуках лепшага жыцця, паводле незалежных сацыёлагаў, дэкларуюць больш за палову маладых беларусаў.

Ян Бабіцкі, belsat.eu

Нязменны «бацька» святкуе 20-годдзе ва ўладзе. Глядзіце спецвыпуск выдання «Аб’ектыў»

Стужка навінаў