Беларусь для Лукашэнкі – разменная манета


Праваабаронца і былы палітвязень Алесь Бяляцкі пра 20 гадоў кіравання Лукашэнкі, змены ў палітыцы, рэпрэсіі ды страхі прэзідэнта.

«Прыйшоў той момант, калі беларускія ўлады вымушаныя звяртаць увагу на пазіцыю Еўразвязу ў пытанні сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі ў Беларусі, а гэтая сітуацыя ў Беларусі катастрафічная. Таму дзеля паляпшэння стасункаў з ЕЗ, у першую чаргу эканамічных, беларускія ўлады былі вымушаныя пайсці на гэты крок. Будзем спадзявацца, што ён не апошні», – кажа Алесь Бяляцкі.

{movie}Беларусь для Лукашэнкі — разменная манета |right|17372{/movie}



«Ён постсавецкі чалавек, выхаваны ў савецкія часы, і яго псіхалогія і паводзіны мала змяніліся. Але ў той жа час маючы ўладу 20 гадоў, ён разглядае любыя падзеі праз захаванне сваёй улады. Таму ўключэнне Беларусі ў Расею было б для яго не выгадна»
, – дадае праваабаронца.

На думку Бяляцкага, «Беларусь для Лукашэнка – разменная манета. Ён у любы момант аддаў бы яе за штосьці большае ў межах большага аб’яднання».

«У 96-м годзе пасля ЧШ былі арыштаваны сотні людзей. Сабралася лятучая група людзей, якія хацелі дапамагчы. Мы пачалі займацца дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій. Я тады працаваў у літаратурным музеі М. Багдановіча і думаў, што наша праца на год-два. Мы адпрацуем і зноў будзем займацца літаратурай, грамадскай дзейнасцю, палітыкай, але не будзем займацца бясконцай дапамогай. Апынулася, што наша праца расцягнулася амаль на 20 гадоў і канца яе пакуль няма», – кажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

«Рэжым рэагуе на актыўнасць, – дадае Алесь Бяляцкі. – Ёсць актыўнасць – колькасць рэпрэсаваных павялічваецца, няма актыўнасці – колькасць падае. Але кантроль за станам у грамадстве ідзе ўвесь час. Каля 300 чалавек было асуджана па крымінальных справах за гэтыя 20 гадоў», – дадае госць Каментара.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў