У ходзе баявых дзеянняў на Данбасе загінула 478 мірных жыхароў


Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Украіны Васіль Лазарышынец падчас сённяшняга брыфінгу. Чыноўнік паведаміў, што падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны загінулі 478 асобаў. У тым ліку і 7 дзяцей.

Цяпер ва ўкраінскіх шпіталях знаходзіцца 1392 параненыя асобы. Сярод якіх 108 жанчын і 14 дзяцей.

9 ліпеня загінулі тры украінскія жаўнеры і 27 атрымалі раненні.

Чытай таксама: У Расеі 110 000 уцекачоў з Украіны

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары