Беларусы яшчэ сёлета змогуць наведаць Ізраіль без візаў


https://youtu.be/UIziivDU5-8
Ужо ў кастрычніку без візаў у Ізраіль змогуць ездзіць усе беларусы без выключэння. Пра гэта ў адмысловым інтэрв’ю сайту Telegraf.by паведаміла намесніца міністра ўнутраных справаў Ізраілю Фаіна Кіршэнбаўм.

Ранкам шэраг медыяў, у тым ліку дзяржаўныя паведамілі, што ўвосень скасуюць візы толькі для тых асобаў, якія маюць біяметрычныя пашпарты. А гэта азначала, што беларусы гэткім новаўвядзеннем скарыстацца не здолеюць, бо ў Беларусі такіх дакументаў дасюль няма, як няма і даты іх увядзення.

{movie}Без візаў у Ізраіль|right|17366{/movie}

З інтэрв’ю ж Фаіны Кіршэнбаўм Telegraf.by вынікае, што без візы Ізраіль можна будзе наведаць з мэтаю турызму цягам 90 дзён.

Адразу пасля гэтага паведамлення з’явілася і інфармацыя з боку Міністэрства замежных справаў Беларусі. Ведамства настойліва раіць… устрымацца ад паездак у Ізраіль у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў краіне.

Ганна Любакова, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары