«Будзем страляць, пакуль «Хамас» не папросіць літасці»



Армія абароны Ізраілю пачала антытэрарыстычную аперацыю «Непарушная скала» супраць экстрэмістаў з групоўкі «Хамас» пасля таго, як у панядзелак баевікі з тэрыторыі сектару Газа выпусцілі па Ізраілі больш за сотню ракетаў. Абстралялі населеныя пункты Сдэрот, Ашкелён, Ашдод, Беэр-Шэва ды іншыя гарады поўдня Ізраілю, а таксама Ерусалім і Тэль-Авіў, які апошні раз быў пад агнём у 2012 годзе.

117 ракетаў упалі на ізраільскай тэрыторыі ў незаселеныя мясцовасці, 29 былі збітыя. Адказнасць ўзяло на сябе ўзброенае крыло «ХАМАС» – «Брыгады імя Изедзіна аль-Касама». Кіраўніцтва групоўкі абвясціла, што з гэтага часу мэтай нападу будуць не толькі вайскоўцы, а ўсе ізраільцяне.

У адказ на абстрэлы Ізраіль нанёс некалькі паветраных удараў па сотням аб’ектаў у сектары Газа, сярод якіх 4 дома актывістаў руху, тры ваенныя аб’екты, камандны цэнтр «ХАМАС» і 18 месцаў запуску ракет. У выніку вайскоўцам удалося ліквідаваць аднаго з лідэраў палестынскіх тэрарыстаў Хафеза Хамада, загінулі не менш 17 палестынцаў.

{movie}Армія абароны Ізраіля рыхтуецца абараняць мяжу|right|17349{/movie}

Урад Ізраіля ўвёў павышаныя меры бяспекі: на поўдні краіны зачыніліся дзіцячыя сады, летнія лагеры ды ВНУ. А таксама загадаў ваеннаму камандванню мабілізацаваць дадатковыя 40 тысяч рэзервістаў для падрыхтоўкі да магчымай наземнай аперацыі.

Антытэрарыстычная аперацыя «Непарушная скала» першая за апошнія два гады. У 2012 годзе пасля 8-дзённай аперацыі «Воблачны слуп», абстрэл ізраільскай тэрыторыі спыніўся.

Прэса сцвярджае, што прычынай цяперашняга абвастрэння канфлікту з’яўляецца помста: яшчэ на мінулым тыдні быў забіты палестынскі юнак. Напярэдадні забойства былі знойдзены целы трох зніклых ізраільскіх школьнікаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары