Рэжысёрка Святлана Навуменка паказала Купалу, які можа не падабацца


Што стане з тым, хто народзіцца на Купалле? Учора, толькі 132 гады таму, на свет прыйшоў Іван Луцэвіч – прарок беларускае нацыі, які ўзяў сабе псеўданімам містычнае ды народнае – Купала. У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі зладзілі народзіны паэта ды паказалі новы спектакль.



Рэжысёрка спектаклю Святлана Навуменка распавяла: «Ён не ікона беларускай культуры, ён чалавек, які на 90 % зрабіў мову беларускую, жывы чалавек. Як ён жыў? Ён жыў у такія цяжкія гады, у такой крывавай жыжы. Што з ім адбывалася, чаму ў некаторыя гады ён не пісаў вершы? Пачалася рэвалюцыя, грамадзянская вайна, чаму ён не пісаў? Аб чым маўчаў паэт?».

{movie}Рэжысёрка Святлана Навуменка паказала Купалу, які можа не падабацца |right|17338{/movie}

Разгадаць гэта паспрабавалі ў дакументальнай алегорыі – спектаклі «Купала. Кругі раю». Факты з жыцця паэта тут пераплеценыя з лёсамі ягоных герояў. Акторы кажуць: выканаць такое было заданнем не з лёгкіх.

«Шмат эклектыкі ў гэтым спектаклі, – зазначыў выканаўца ролі Купалы Дзяніс Паршын. – Гэта асаблівасць нашай рэжысёркі, якая ставіла дзею. Яна заўсёды робіць спектаклі ў пэўнай форме. У яе па пляцоўцы не разгуляешся, усё застроенае – дзе ты знаходзішся, што спяваеш, пра што гаворыш. Цяжка выходзіць на прыём, цяжка пераключыцца з драматычнага кавалку, з пражывання он-лайн у нейкую фантасмагорыю».

Актор адзначыў, што спектакль гэты найбольш падабаецца студэнтам, разумнай цікаўнай моладзі. Зрэшты, найперш на іх перагледжанне Купалавай асобы ў тэатры і накіраванае.

Іншыя тэмы: У Батанічным садзе зладзілі гарадское Купалле – з вянкамі за грошы, прываротнаю гарбатаю з мелісы ды гуртом «Shaman Jungle». У гарадзенскім консульстве Польшчы адчынілі выставу на плоце, яна распавядае пра дзейнасць Арміі Краёвай у Беларусі. Гомельская краязнаўчая «Талака» правяла фальклорную экспедыцыю па Лоеўшчыне.

Глядзі яшчэ:

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў