Дзядуля са Славянску стаў зоркай інтэрнэту: Фашыстаў білі, паб’ем і гадаў Януковіча (відэафакт)


Пажылы жыхар Славянку здабыў папулярнасць у інтэрнэце сваім аптымізмам і добрым веданнем англійскай мовы.

85-гадовы Іван Іванчанка распавёў, што ён – кандыдат тэхнічных навук, а англійскую мову вывучыў, каб здаць кандыдацкі іспыт, паведамляе «5 канал».

«Білі мы мангола-татараў, білі фашыстаў і гадаў Януковіча таксама паб’ем
», – упэўнена заявіў дзядуля.

{movie}Дзядуля са Славянску стаўся зоркай інтэрнэту|right|17337{/movie}

Мужчына падзяліўся перажытым за апошнія месяцы, калі горад знаходзіўся пад уладай узброеных сепаратыстаў: «Да ўчорашняга дня я ўставаў і плакаў, кожны раз спускаўся ў сутарэнні інтэрнату, у якім жыву. Ён не прыстасаваны, але прынамсі, зачынены – заб’е, дык адразу, а не тое, што калекай зробіць. А ўчора я падышоў да гвардзейцаў Украіны, нізка пакланіўся і сказаў: дзякуй, хлопцы, што вы мяне выратавалі, я яшчэ 20 гадоў буду жыць».

Украінскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай аперацыі, у апошнія дні вызвалілі ад прарасейскіх баевікоў Славянск, Краматорск, Канстанцінаўку, Арцёмаўск, Дружкаўку і некалькі іншых населеных пунктаў на ўсходзе краіны.

МЯ, belsat.eu, паводле segodnya.ua, 5.ua

Глядзі таксама
Каментары