Эксперты вылучылі адмоўныя наступствы развіцця інтэрнэту і не выключаюць, што некаторыя з іх могуць знішчыць сеціва ў звыклым для нас выглядзе ўжо да 2015 года.
Пытанне будучыні інтэрнэту вывучала амерыканская арганізацыя «Pew research center». Кампанія апытала больш за 1400 экспертаў у сферы ІТ- і кібербяспекі.
Трывогу выклікаюць чатыры моманты – узмацненне фільтрацыі сеткі, сачэнне за інтэрнэт-карыстальнікамі, камерцыялізацыя і празмернасць інфармацыі.
Для некаторых краінаў узгаданыя праблемы – ужо рэальнасць.
Адная з самых вялікіх пагрозаў – дзеянні ўрадаў некаторых краінаў у рэгуляванні і палітычным кантролі сеціва. Такія краіны, як Егіпет, Пакістан і Турцыя, успрымаюць інтэрнэт як пагрозу для іх рэжыму і ўжо часткова заблакавалі доступ. Прыкладам служыць і вялікі кітайскі «firewall», які ёсць тыповым узорам інтэрнэт-цэнзуры. У Расеі найбліжэйшым часам створаць нацыянальную сетку «Чебурашка», забароняць «Skype», «Gmail» і «Facebook», а інтэрнэт можа быць адрэгуляваны на кітайскі ўзор, піша AIN.ua.
Таксама экспертаў хвалюе факты сачэння за інтэрнаўтамі, што абмяжоўвае абмен і доступ да ведаў у інтэрнэце.
Эксперты прадракаюць, што ў будучыні будзе аднолькава складана знайсці як спецыфічную навуковую інфармацыю, гэтак і звычайныя рэчы, тыпу музыкі ды фільмаў. Таму людзі будуць імкнуцца да фільтрацыі інфармацыі, што можа прывесці да памяншэння кантэнту ў сетках.
Нягледзячы на ўсе пералічаныя пагрозы, даследнікі чакаюць з’яўлення новых спосабаў абмену інфармацыяй паміж карыстальнікамі.
ДР, belsat.eu