Дзіўнае стварэнне ля ракі. Людзі выклікалі падмогу (відэа)


Жыхары гораду Кёто ў Японіі былі літаральна шакаваныя, пабачыўшы на ўзбярэжжы ракі, што цячэ ў горадзе, невядомую пачвару са слізкай скурай. Стварэнне падалося ім настолькі дзіўным, што людзі выклікалі паліцыю.

Праваахоўнікі мусілі скансультавацца са спецыялістамі, якія супакоілі: няма чаго баяцца, па вуліцы поўзала бяскрыўдная гіганцкая саламандра. Некаторыя прадстаўнікі гэтага віду настолькі вялікія, што іх памеры могуць сапраўды напалохаць.

{movie}Дзіўнае стварэнне выпаўзла з ракі ў японскім горадзе|right|17336{/movie}

З’яўленне японскай гіганцкай саламандры днём у горадзе – надзвычай рэдкая з’ява, бо прадстаўнікі гэтага віду вядуць амаль выключна начны лад жыцця. Да таго ж гэтыя земнаводныя знаходзяцца пад пагрозай вымірання, паколькі водзяцца толькі ў вельмі чыстых водах, якіх засталося няшмат.



Найбуйнейшыя з гіганцкіх саламандраў сустракаюцца ў Кітаі і Японіі. Некаторыя з іх дасягаюць 1,8 м у даўжыню. Аднак, магчыма, што праз некалькі гадоў, у жывой прыродзе не застанецца ніводнага прадстаўніка гэтага віду.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў