ТБМ заклікае ўрад ўшанаваць памяць Генадзя Бураўкіна


Прапанову накіравалі прэм’еру Міхаілу Мясніковічу і кіраўніку адміністрацыі кіраўніка Беларусі Андрэю Кабякову.

У сваім звароце віцебскія сябры «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» адзначаюць, што жыццё Генадзя Бураўкіна – прыклад самаадданага служэння сваёй Радзіме.

Для ўшанаванні памяці паэта ТБМ прапануе : выдаць у дзяржаўным выдавецтве да 80-годдзя паэта яго выбраныя творы, усталяваць у Менску мемарыяльную дошку, а таксама назваць у яго гонар вуліцы ў Менску, Полацку, Расонах (раённы горад на Віцебшчыне, ля якога месціцца родная вёска паэта).

Генадзь Мікалаевіч пайшоў з жыцця 30 траўня 2014 года. З 2008 г. ён з’яўляўся кіраўніком назіральнага савета спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

ЮВ паводле «News.vitebsk.cc»

Глядзі таксама
Каментары