У Расеі няма грошаў на Крым


Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцца паўвыспы адклалі да лепшых часоў.

Урад Расеі зацвердзіў 46 федэральных праграм на 2015 г., паведамляе афіцыйная старонка кабінету міністраў. Ніводная з праграм не прадугледжвае інвестыцый у Крым.

Развіццё анексаванай паўвыспы адкладзена ў г. зв. «спіс чакання», адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Сёлета міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што ўрад не зможа вярнуць расейскім пенсіянерам іх накапленні. Грошы былі накіраваныя на Крым «на прыняцце антыкрызісных захадаў», – заявіў чыноўнік. Грошы расейскіх пенсіянераў планавалі накіраваць на федэральную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Крыму да 2020 г., але 7 ліпеня ўрад вырашыў адмовіцца ад гэтай ідэі.

Чытай таксама: Расея афіцыйна забрала сабе Крым

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары