Ізраіль бамбіць «ХАМАС»


Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілем абвастрыўся.

У ноч на аўторак ізраільская авіяцыя нанесла кропкавыя ўдары па пазіцыях баевікоў палестынскай групоўкі «ХАМАС». У панядзелак з тэрыторыі Палестыны па Ізраілю быў адкрыты агонь. «ХАМАС» сцвярджае, што гэта адказ на «сіянісцкую агрэсію». Паводле палестынскіх радыкалаў у панядзелак у выніку выбуху ізраільскай авіябомбы загінула 9 палестынцаў, паведамляе «Bbc.co.uk»

Узброеныя сілы Ізраілю абвяргаюць інфармацыю і тлумачаць абстрэл Сектару Газа актывізацыяй ваенізаванага крыла «ХАМАСу», якое пачало абстрэл ізраільскай тэрыторыі з ракет і мінамётаў.

У выніку авіяаперацыі ізраільскіх ваенна-паветраных сілаў загінулі 14 палестынцаў.

Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілем абвастрыўся пасля забойства палестынскага юнака. Напярэдадні забойства былі знойдзены целы ізраільскіх школьнікаў, скрадзеных на Заходнім беразе ракі Іярдан 12 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў