«Ляпіс» запусціў сваю інтэрнэт-радыёстанцыю


На «Радыё Lyapis Crew» можна паслухаць рок, рэггі і трэкі з прыватных калекцыяў музыкаў.

Радыёстанцыя будзе працаваць кругласутачна. Паслухаць яе можна на афіцыйнай старонцы гурта, а таксама на сайтах «TuneIn» і ў хуткім часе на «Planeta.ru».

«Мне падаецца, што ў нас атрымалася сучаснае і не нуднае радыё», – адзначыў у размове з «Lenta.ru» прэс-сакратар гурта Аляксандр Бергер.

1 верасня 2014 г. «Ляпіс Трубяцкой» прыпыняе сваё існаванне. Лідар гурту Сяргей Міхалок вырашыў распусціць калектыў, не чакаючы спаўнення яго 25-годдзя.

Адзін з апошніх канцэртаў «Ляпісаў» у Варшаве.

{movie} Ляпіс Трубяцкой – «Салідарныя з Беларуссю–2014» |right|17322{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў