«Прэч з Украіны!»: знакаміты амерыканскі баксёр Майк Тайсан вылаяўся на расейскіх журналістаў (відэа)


«Жалезны Майк» падтрымаў украінцаў, адмовіўшыся размаўляць з расейскімі журналістамі.

{movie}Майк Тайсан падтрымаў Украіну|right|17316{/movie}

Інцыдэнт адбыўся ў Нью-Ёрку ў красавіку падчас Tribeca Film Festival, дзе славуты баксёр разам з жонкаю прэзентаваў дакументальны фільм пра ўласнае жыццё.

Ідучы чырвонаю дарожкаю, Майк Тайсан гучна сказаў: «Прэч з Украіны!» («Get out of Ukraine!»), пасля чаго развярнуўся і сышоў.

Раней Украіну падтрымалі сусветныя зоркі – група «Scorpions», Кўінсі Джоўнз, Віра Фарміга і Міла Ёвавіч, Арнольд Шварцэнэгер, а таксама спявачка Мадонна.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў