Памёр Эдуард Шэварднадзэ


Памёр былы прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ. Пра гэта паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкаю на крыніцу ў сям’і палітыка.

Шэварднадзэ сышоў з жыцця на 87-м годзе. Ён стаў другім кіраўніком Грузіі ў 1992 годзе, змяніўшы ва ўладзе Звіяда Гамсахурдыю. Тады на прэзідэнцкіх выбарах Шэварнадзэ набраў 72,9 % галасоў. У 2003 годзе на фоне гэтак званай Рэвалюцыі ружаў ён мусіў быў сысці ў адстаўку, па выніках якой да ўлады ў Грузіі прыйшоў Міхэіл Саакашвілі.

Звестак пра дзень і месца пахавання пакуль няма.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары