МУС Украіны: Кіраўнік баевікоў Гіркін уцёк са Славянску


Міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў са спасылкаю на інфармацыю выведкі паведаміў, што лідар прарасейскіх баевікоў Ігар Гіркін уцёк са Славянску з групаю баевікоў.

Учора ў інтэрнэце з’явіўся фотаздымак дакументу, паводле якога Гіркін загадвае баевікам «вярнуцца да месца пражывання» ды перасоўвацца без зброі, у цывільным адзенні. У сацыяльных сетках прадстаўнікі сепаратыстаў заяўляюць, што гэта падробка.

Украінскія войскі працягваюць наступ на пазіцыі сепаратыстаў. Учора распачалася аперацыя вызвалення Мікалаеўкі – гораду з насельніцтвам каля 15 тыс. асобаў. «Падчас аперацыі ўзялі ў палон вялікую колькасць тэрарыстаў і немалы арсенал разнастайнай зброі», – паведамляе прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі.

Цягам гэтай ночы ў баях загінулі два ўкраінскія вайскоўцы, 13 параненыя, паведамляюць сілавікі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў