«Kasabian» і «Akute» сустрэліся на «Мосце»


https://youtu.be/rP0Oj4AdGEg
З беларускіх летніх фэстаў “Мост” – па-за канкурэнцыяй у плане маштабу самой імпрэзы і прадстаўнічасці артыстаў. Разам з самымі вядомымі беларускімі гуртамі сцэну падзялілі топавыя замежныя гэдлайнеры.

На слухачоў абрынецца ажно 16 гадзінаў жывой музыкі практычна нон-стопам – фэст праходзіць два дні на дзвюх сцэнах. Музыка не змаўкае нават уначы. Праграму спланавалі гэткім чынам, што выканаўцы з Беларусі ды замежныя выступаюць паводле чаргі.

{movie}«Kasabian» і «Akute» сустрэліся на «Мосце» |right|17289{/movie}

ГУРТ «AKUTE»:
“Ідэя спалучыць замежныя і беларускія гурты абсалютна натуральная. Мы вось цяпер кантактавалі з Джонам Ньюмэнам, ніякіх праблемаў. Гэта такі псіхалагічны момант вельмі моцны, калі ты выходзіш на адну сцэну з такімі людзьмі”.

Замежныя гэдлайнеры таксама засталіся задаволеныя. Цяперашні лідар брытанскіх чартаў Джон Ньюман проста ззяў ад шчасця пасля выступу і дэгуставаў беларускае піва.

ДЖОН НЬЮМЭН, СПЯВАК:
“Пра Беларусь я ведаю тое, што адсюль паходзіць бойфрэнд Фібі з серыялу “Сябры”. Вельмі клёва было, я і мае сябры ўражаныя. І піва вашае мне падабаецца, яно спраўнае!”

Шмат каго з музыкаў уразіла беларуская авіяцыя – над пляцоўкаю фэсту зусім нізка праляталі верталёты і самалёты, што рушылі на парад 3 ліпеня.

СЭРДЖЫЁ ПІЗОРНА, «KASABIAN»:
“Сёння гулялі і бачылі верталёты, якія праляталі над намі…У Беларусь мы можам вярнуцца з сольным канцэртам, калі гэты выступ пройдзе ўдала”.

Што ж, цяпер чакаем “Kasabian” у Менску з сольным канцэртам, бо іхны сэт на фэсце атрымаўся надзвычай удалы.

Іншыя тэмы: Раней, чым звычайна, маштабней, чым прызвычаіліся, на хутары Шаблі распачынаецца фэст новага этна “Вольнае паветра”. Мультымедыйны праект беларускай паэзіі “Літара-А” ладзіць вечарыну ў кнігарні “Галіяфы”.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu, “Навіны культуры”

Глядзі таксама
Каментары