Еўрапейцы адмаўляюцца ад аўтахламу. Так больш эканомна


Найбольш новых аўтамабіляў купляюць у краінах, па якіх наймацней ударыў крызіс: Іспанія, Партугалія і Грэцыя.

{movie}Еўрапейцы адмаўляюцца ад аўтахламу. Так больш эканомна|right|17288{/movie}

Згодна са звесткамі Еўрапейскай асацыяцыі аўтавытворцаў, за апошні месяц ў краінах Еўразвязу прадалі больш за мільён новых аўтаў, што амаль на 5 % больш, чым за той жа месяц летась. І гэта нягледзячы на тое, што эканамічны крызіс яшчэ не прайшоў.

Попыт на новыя аўты ў Еўропе павялічваецца ўжо дзявяты месяц запар. У аўтасалоне “Opel-Chevrolet” на поўначы Бельгіі не здзіўленыя гэткім раскладам. Больш за тое, тут лічаць, што новае аўта – гэта сучасная, арыгінальная манера ашчаджаць. І не толькі таму, што кошты на новыя і крыху сэканд-хэнд аўтамабілі часам не вельмі розняцца.

Новы аўтамабіль заўсёды дае ўпэўненасць свайму гаспадару, – у тым, што ён з самага першага дня эксплуатацыі будзе ездзіць, ездзіць і ездзіць. У той час, калі ўладар сэканд-хэнду будзе займацца рамонтам”, – пераконвае Барт Блёмарт з салону “Opel-Chevrolet”.

У Беларусі ж, згодна са статыстыкаю, самым папулярным легкавіком усцяж застаецца аўтамабіль выпуску 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Згодна з еўрапейскімі паняццямі, аўтахлам. І, у любым выпадку, латарэя для свайго ўладара. Бо не ведаеш, будзеш ты большую частку часу сядзець за стырном сваёй любай “ластаўкі” або перабываць у слязах ад атрыманых рахункаў на сэрвіснай станцыі.

Алесь Сіліч, “Белсат”, Брусель

Стужка навінаў