«Тут бываюць і траўмы, і слёзы, і кроў» – шоу асілкаў (Фота)


У рамках святкавання Дня Незалежнасці Беларусі 6 атлетаў з Беларусі, Украіны і Літвы ўзялі ўдзел у спаборніцтвах у сілавым экстрыме на Кубак Менску.



У якасці «размінкі» атлетам трэба было 15 метраў цягнуць за сабой 15-тонны грузавік. Сярод практыкаванняў: эстафета з цяжкасцямі, уздым бервяна, вагу якога ўвесь час павялічваюць грузам, «шпацыр фермера» з пераносам валізак вагою па 130 кг і гэтак далей.

Па выніках усіх конкурсаў лепшым з лепшых стаў літовец Відас Блекайціс, другі радок заняў ўкраінскі атлет Віталь Міхееў. Беларус Аляксандр Курак быў трэцім.

Пераможца Відас Блекайціс зазначыў: «Цяжка, цікава, гэта мой лад жыцця, я без гэтага не магу. Пачынаў з футболу, баскетболу, затым атлетыка, паўэрліфцінг і сілавы экстрым. Сілавы экстрым – гэта сапраўднае шоу, дзе бываюць і траўмы, і слёзы, і кроў».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН, minsknews.by

Стужка навінаў