Сябар на 12 гадзінаў


https://youtu.be/hWCIqmMaS1w

Ці змогуць робаты замяніць сабаку на пасадзе найлепшага сябра чалавека? Усур’ёз над гэтым пытаннем разважаюць французскія інжынеры з кампаніі «Aldebaran». Яны прадставілі робатаў, здольных размаўляць, скакаць і – галоўнае – распазнаваць эмоцыі суразмоўцы.

{movie}Сябар на 12 гадзінаў |right|17271{/movie}

Бруно Мэзаньер, кампанія «Aldebaran»:

«Яны разумеюць, чалавек перад імі ў добрым настроі ці не. Але яны не могуць зразумець, ці настрой смутны, шалёны ці ВЕЛЬМІ дрэнны. Яны толькі ведаюць – пазітыўны ці негатыўны, што ўжо нядрэнна, гэта адкрывае шэраг магчымасцяў. Па крысе, з часам мы самыя альбо супольна з іншымі навукоўцамі мы зможам навучыць робатаў распазнаваць больш эмоцыяў».

Распрацоўка Pepper – Перчык – можа працаваць без падзаражвання 12 гадзін. 25 ягоных датчыкаў не даюць Перчыку спатыкнуцца ці наляцець на іншы аб’ект. Набыць такога сабе можна будзе ад лютага 15-га году па кошце 1 900 долараў.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары