Парад на Дзень незалежнасці (+ фота, відэа, он-лайн)



Расейскія дэсантнікі, беларускія партызаны і пускавыя ўстаноўкі „Іскандэр”, што могуць несці ядравыя зарады. Сёлятні парад мае прадэманстраваць магутнасць беларускага войска і хаўрусу з Расеяй.

22:45 Парад завяршыўся выкананнем дзяржаўнага гімна. Наперадзе – салют і святкаванні ў розных мікрараёнах Менску.


22:30 Прыехалі хакеісты на чале з зубром Валерам. Перад Лукашэнкам танцуюць фізкультурнікі, футбалісты, раварысты, гімнасты і акрабаты. Коля ім усімхаецца.

Раптам фізкультурнікі разбягаюцца і ўвага – на вазе з людзей. Пад прыспеў „Беларусь сильная, Беларусь красивая” яна „ажывае”.

{movie}Ваза з людзей для Лукашэнкі |right|17282{/movie}


22:05
Пасля вайсковагна парада пачалася карнавальная частка. Праехала платформа з надпісам „МІНСК НАШ!”, прайшлі „партызаны” і „савецкія воіны-вызваляльнікі”. Маладзёны ў чырвоным і зялёным паказваюць простыя харэаграфічныя нумары – перастроіваюцца, машуць рукамі. Таксама прайшлі маладыя людзі з гітарамі.

22:00 На парадзе ў Менску з’явіліся і расейскія комплексы „Іскандэр”. Яны могуць несці тактычныя ядравыя зарады. Магчымае размяшчэнне „Іскандэраў” у Беларусі паўны час з’яўлялася інструментам націску і шантажа Заходніх краінаў. У 2008 годзе Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа за ўласныя сродкі купіць такія комплексы альбо узяць іх на ўзбраення ў межах ваеннай супрацы з Расеяй.

{movie}”Іскандэры” ў Менску|right|17281{/movie}

“Пластыкавыя джыпы”21:47 Перад гледачамі праехалі «пластыкавыя джыпы» «Dongfeng Mengshi», якія Кітай падарыў беларускаму войску. Праз свае нізкія баявыя характарыстыкі, гэтыя машыны гадзяцца бадай што толькі для парадаў. Услед за імі праехалі расейскія джыпы „Тыгр”, якія прайшлі выпрабаванні падчас акупацыі Крыму.

21:40
Калону бранетэхнікі ўзначальваюць «рэтра-танкі» Т-38, Т-60, БТ-7 і Т-34, ІС-2, ІС-3, самаходка СУ-100 ды знакамітая «Кацюша». За імі ідзе сучасная тэхніка расейскай вытворчасці.

{movie}Парад у Менску: рарытэтная тэхніка|right|17280{/movie}

21:28 У небе над Менскам з’явіліся найноўшыя расейскія штурмавікі СУ-34. Такія машыны расейскае войска выкарыстоўвала у вайне супраць Грузіі.

21:18
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, «свабода і незалежнасць – святыя словы». У сваім выступе ён згадаў пра барацьбу беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«У нашых межаў ізноў накапліваецца ваенны патэнцыял», – зазначыў кіраўнік краіны. «Абахзначылася тэндэнцыя да глабальнай нестабільнасці. Умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаваў, спробы распаліць міженацыянальную варожасць і дэстабілізаваць абстаноўку мы бачым не толькі на Блізкім Усходзе, але і на прыкладзе нашай брацкай Украіны».


21:11 Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз з’явіўся на парадзе ў форме, падобнай да формы Маршала Савецкага саюза, хоць звання Маршала ў беларускім войску няма. На пагонах – афіцыйны герб Беларусі, хоць дакументаў, якія б зацявряджалі такую форму, няма. Воінскае званне Аляксандра Лукашэнкі – падпалкоўнік.

21:05
Распачынаецца парад. У ім бяруць удзел каля 3 тысячаў вайскоўцаў. Сёлета ўпершыню парад пачнецца ад дэманстрацыі ваеннай авіяцыі.

Упершыню парад з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці ладзяць увечары. У ім бяруць удзел расійскія дэсантнікі і ваенная тэхніка — самаходныя пускавыя ўстаноўкі “Іскандэр” і ЗРК С-400 “Трыумф”, браніраваныя шматцэлевыя аўтамабілі “Тыгр”, верталёты Ка-52 і бамбардзіроўшчыкі Су-34.

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Дагэтуль галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Беларуская апазіцыя не прызнае афіцыйны Дзень Незалежнасці, мяркуючы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 25 сакавіка 1918 года. Штогод прадстаўнікі апазіцыі і прыхільнікі адзначаюць 25 сакавіка Дзень Волі.

МЛ, belsat.eu
Фота belsat.eu

https://youtu.be/clewJP2_IFs

Глядзі таксама
Каментары