Арганізатар страйку прадпрымальнікаў трапіў у шпіталь


Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які ўзначаліў пратэсты прадпрымальнікаў у Баранавічах спачатку быў затрыманы міліцыяй, а пасля трапіў у шпіталь.

Спадара Чарнавуса затрымалі 2 ліпеня пасля таго, як ён схадзіў у гарвыканкам і сустрэўся з журналістамі раённай газеты. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе пачалі складаць адміністрацыйны пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім рынку і ў вялікай зале гарвыканкама. Гэты працэс зацягнуўся амаль на 5 гадзінаў.

Пра страйк прадпрымальнікаў у іншых гарадах Беларусі чытайце: Безвыходнасць вылілася ў пратэст.

Падчас складання пратаколу Мікалаю Чарнавусу (ён інвалід другой групы) стала кепска, і ён некалькі разоў прасіў выклікаць «хуткую дапамогу», але безвынікова. Пасля афармлення дакументаў яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў яго рэзка павялічыўся ціск і здарыўся гіпертанічны крыз. У такой сітуацыі міліцыянты не маглі не выклікаць медыкаў. Мікалая Чаравуса завезлі ў гарадскі шпіталь, дзе за ім сочаць два праваахоўнікі. Яны не прапусцілі ў палату і ягонага сына.

АК, belsat.eu, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары