Часопіс «Макулатура» паказаў свае непадцэнзурныя ілюстрацыі


Літаратурны часопіс пад самаіранічнаю назваю «Макулатура» вядомы не толькі тэматычнымі выданнямі ды аўтарскімі тэкстамі, а яшчэ і арыгінальнымі ілюстрацыямі, якія для яго рыхтуюць розныя мастакі. Учора ў галерэі Беларускага саюзу дызайнераў стваральнікі «Макулатуры» прэзентавалі найлепшыя ілюстрацыі, зробленыя для шасці нумароў перыёдыка. І прэзентавалі апошні – шосты – нумар.

«Наш часопіс непадцэнзурны, працы нашых мастакоў вельмі смелыя, таму тут можна ўбачыць розныя іхныя погляды на жыццё і мастацтва», – кажа галоўная мастачка часопісу Васіліса Паляніна-Календа.

{movie}Часопіс «Макулатура» паказаў свае непадцэнзурныя ілюстрацыі |right|17251{/movie}

«Макулатура» – гэта часопіс сямейны, прыдумала і рэалізуе яго пара – мастачка Васіліса Паляніна-Календа разам са сваім мужам, пісьменнікам і цырульнікам Сяргеем Календам. Напачатку абодва нават не спадзяваліся, што часопіс прывабіць столькі аўтараў – як літаратуры, гэтак і ілюстрацыяў. З двухсот малюнкаў на выставу адабралі 80. Мастакі стварылі гэтыя малюнкі пасля прачытання тэкстаў.

«Бабулька – гэта нашая любімая ілюстрацыя. Яе рабіла Даша Зайчанка, беларуская мастачка, якая цяпер жыве і працуе ў Аўстрыі. Яна малявала ілюстрацыю да тэксту славацкага пісьменніка. Бабулька дзіўная, пякельная, крыху аголеная. Паводле тэксту, бабулька вырошчвае ва ўласным двары абрыкосавае дрэва, і калі яно дае плады, яна робіць каля яго рытуал ды маладзее», – гэтак Сяргей Календа апісвае адную з самых контраверсійных працаў выставы.

Да ўпрыгожвання літаратуры ў межах «Макулатуры» ўжо далучыліся 16 мастакоў.

Іншыя тэмы: Пабачыў свет гадавік для краязнаўцаў, гісторыкаў ды аматараў захапляльнага чытва пра свой рэгіён «Вілейскі павет». У Гомлі выставілі партрэты франтавікоў у выкананні 70 фатографаў. У Горадні папсовы гурт «3D» правёў акцыю ў смеццевых кантэйнерах.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў