Шэнгенская віза – не перашкода


https://youtu.be/QEv6alyHHMA
Звычайная праграма для гасцей з Беларусі ў літоўскай сталіцы: засяліцца ў гатэль ці хостэл, пайсці на закупы і асалодзіцца сэрвісам віленскай кавярні. У сярэднім беларус выдаткоўвае 390 еўраў на адну паездку.

У 2013 годзе Літву наведалі 420 тысячаў нашых суграмадзянаў. Цяпер іх можа стаць яшчэ болей. Прэм’ер-міністр Мясніковіч заявіў – імпартных тавараў на паліцах айчынных крамаў зашмат, іх долю неабходна знізіць да 15 адсоткаў. Адмыслоўцы перакананыя: нястача ўлюбёных замежных рэчаў прымусіць беларусаў ездзіць за мяжу яшчэ часцей.

{movie}Шэнгенская віза — не перашкода |right|17249{/movie}

Аднак перашкодаю застаецца дарагавізна і недасягальнасць шэнгенскіх візаў. І нават у такіх умовах беларусы захоўваюць першынства па колькасці візаў на душу насельніцтва. 772 тысячы візаў за мінулы год, каля траціны з іх выдадзена ў консульствах Літвы. У міністэрстве замежных справаў Літвы мяркуюць, што працэс выдачы візаў дастаткова ліберальны. А спрошчаны рэжым зрабіў бы яго больш інтэнсіўным. З гэтага года афіцыйны Менск распачаў перамовы з Бруселем. Вынікам можа стаць прасцейшая працэдура ды віза за 35 еўраў.

Але эксперты па турызме мяркуюць, што неабавязкова чакаць вынікаў бясконцай дыпламатыі. Ужо зараз попыт на візы можна рэалізаваць, павялічыўшы колькасць супрацоўнікаў консульства.

Безумоўна, новыя працоўныя месцы патрабуюць фінансавання. Аднак, па падліках экспертаў, гэтыя выдаткі акупіліся бы з галавой ужо праз паўгода – грашыма ад новых наведнікаў Літвы.

Кемлівыя літоўскія статысты падлічылі, што 250 тысячаў беларусаў напрацягу 10 дзён знаходжання ў Літве ўкідваюць у эканоміку каля паўмільярды еўраў, а за візы заплаціць больш за 15 мільёнаў еўраў. Аднак пакуль амбасады не знаходзяць рэсурсаў для выдачы большай колькасці візаў беларусам.

Настасся Яўмен, «Белсат», Вільня

Глядзі таксама
Каментары