Углыб невядомага


Ты таксама можаш стаць фекаліямі! – гэта не абраза ці запужванне, а слоган новай выставы ў Токіа. Гэтым разам любоў Краіны ўзыходзячага сонца да тэхналогіяў дазволіла кожнаму ахвотнаму паўтарыць шлях чалавечых экскрэментаў, для большага эфекту – у спецыяльнай шапачцы. (эф)Свет таго, пра што ў іншых краінах гаварыць не прынЯта, здзіўляе наведнікаў выставы глыбінёю і таямнічасцю.

Кадзуакі Сінода, наведнік выставы:
“Нават цяпер дарослыя да канца не разумеюць, як працуе каналізацыя. Я прыехаў, каб паглядзець, як тое, што штодзень выходзіць з мяне, становіцца чыстым. Пабачым, можа маё стаўленне да фекаліяў зменіцца”.

{movie}Углыб невядомага |right|17247{/movie}

Гіганцкі ўнітаз – асноўная, але не адзіная цікавостка экспазіцыі. Тут прэзентаваныя дасягненні туалетнай прамысловасці з розных куткоў свету – у тым ліку ўнітаз, у якім можна вырошчваць расліны. Тыя, каго нічым не збянтэжыш, разглядаюць розныя віды экскрэментаў.Тут жа можна пабачыць апошнія тэхналагічныя дасягненні ў свеце ўнітазаў і паслухаць хор у выкананні апошніх.

Марына Вашкевіч
https://youtu.be/viSNWLSDrD8

Глядзі таксама
Каментары