Горадня – кінапляцоўка. Ці прыедуць сюды рэжысёры праз 10 гадоў?


Легендарнай вёскі Дзевятоўка, якая была ў межах Горадні і і паслужыла ў 1983-м здымачнай пляцоўкай для фільму «Белыя Росы», ужо няма. Аднак у якасці напаміну пра фільм усё ж такі пакінулі калодзеж і нават паставілі калодку – на такую ж Станіслаў Садальскі, які граў Мішку Кіселя, клаў галаву пад сякеру дзеда Фядоса.

Зняты на закаце Савецкага Саюзу фільм стаў найлепшай камедыяй 1984 года, у той жа год яго паглядзелі ажно 36 млн савецкіх гледачоў, а стужка заняла 3-яе месца ва ўсесаюзным пракаце. У гарадзенскай тапаграфіі фільм застаўся назвай вуліцы і крамы, свой след, канешне ж, пакінуў і ў памяці гарадзенцаў.

{movie}Горадня – кінапляцоўка. Што прыедуць сюды рэжысёры праз 10 гадоў? |right|17237{/movie}

Лёгкая камедыя мабыць назаўсёды ўлілася ў культурную прастору гораду, абыграўшы яшчэ адзін эпізод яго гісторыі: паглынанне спальнымі раёнамі вёсачак на ўскрайках і перасяленне ўчорашніх вяскоўцаў у тыпавыя кватэры. Пры гэтым мастацтвазнаўцы лічаць, што не ўсё ў стужцы варта ўспрымаць літаральна.

«Тое, што ў нас у горадзе назвалі і вуліцу, і магазін, і цэлы мікрараён «Белыя Росы», – гэта, канешне, грае сваю ролю, звязваецца з фільмам і звязваецца з апеляцыяй да гісторыі, праўда, выклікае, нейкія, можа быць, сумневы тэорыя паходжання назвы, якая выкладзеная ў фільме», – падкрэсліла мастацтвазнаўца з Горадні Марыя Загідуліна.

«Мёд асы», «Міколка-паравоз», «Мяне клічуць Арлекіна» – за савецкім часам, «Дняпроўскі рубеж», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў» – ужо цяпер – вось толькі некаторыя фільмы, для якіх Горадня стала гасціннай здымачнай пляцоўкай за апошнія 60 гадоў. У БССР, як і ў сучаснай Беларусі, цяжка знайсці іншы горад, які б прадставіў якасныя гістарычныя экстэр’еры.

Пры гэтым колькасць імаверных дэкарацыяў у горадзе імкліва скарачаецца. Будынак, паўсталы «за польскім часам» у квартале Новы Свет, быў разбураны на мінулым тыдні. Шкада, калі гадоў праз дзесяць, а можа і хутчэй, нават кінарэжысёры будуць канстатаваць: у Горадні не засталося цікавай натуры для здымкаў.

Алесь Кіркевіч, Горадня, belsat.eu

https://youtu.be/x1oDl5IiZVE

Глядзі таксама
Каментары