У Горадні адкрылі выставу пахмурнага планктону


На заканчэнне ізноў вяртаемся ў Горадню, дзе адкрылася выстава з манументальнымі карцінамі. Гэта працы мастака Аляксандра Ізобава, створаныя цягам апошніх 3–4 гадоў. Сам аўтар пагаджаецца з тым, што гэтыя вялікія карціны ад ранейшых ягоных твораў адрознівае большая пахмурнасць і песімізм.

Мастак Аляксандр Ізобаў распавядае: «Любавацца тут асабліва няма на што, тут трэба глядзець ды думаць. Карціны не асабліва эфектныя ды яскравыя, часам нават цяжкія і пахмурныя. А планктон… У першасным значэнні гэта ежа. Можна таксама чалавека ў гэта ўключыць як частку больш глабальную. А можна і як сутнасць мастацтва гэта ўспрымаць, калі браць ад грэцкай мовы. Па-беларуску гэта будзе блуканне, шлях».

Да песімізму аўтара гэтых твораў прывялі роздумы пра будучыню чалавецтва. На думку спадара Ізобава, чалавек жыве, не думаючы пра заўтра ды пазаўтра, і таму перспектывы ягоныя цьмяныя. Парэфлексаваць разам з аўтарам сярод ягоных працаў можна да 15-га ліпеня.

Іншыя тэмы: Трохдзённы фестываль старога нямога кіно пад сучасную эксперыментальную музыку «Кінемо» прайшоў у горадзе над Нёмнам. У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў на выставе «Кнігі, у якіх ахоўваецца час» можна паглядзець унікальныя выданні XVIII–пачатку XX стагоддзяў. Кнігу Юрася Юркевіча «Балахоўцы» прэзентавалі ў Магілёве.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

https://youtu.be/0hz8eBlfU_M

Глядзі таксама
Каментары