Моцны алкаголь зноў даражэе (інфаграфіка)


https://youtu.be/f0-E9VDthSI
Бутэлька гарэлкі будзе каштаваць з заўтрашняга дня не менш, чым Br 53 тыс.

Міністэрства эканомікі пастанавіла павысіць мінімальныя кошты на алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28%, што рэалізуецца ў Беларусі.

Згодна з пастановаю, мінімальная адпускная цана (без падатку даданай вартасці) на алкаголь мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 8,1% да Br 40 тыс. Пры гэтым рознічны кошт (з ПДВ) павялічаны на 17,8% да Br 53 тыс.

WODA

Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40%, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі (без ПДВ), складзе Br 80 тыс. (на 8,1% больш).

Таксама ўзрастаюць мінімальныя адпускныя кошты на этылавы спірт з харчовай сыравіны: на спірт-сырэц і спірт рэктыфікаваны з нулявой стаўкай акцызу – на 14,3%, на спірт рэктыфікаваны з улікам акцызу – на 57,6%.

Новыя кошты ўступаюць у сілу з 2 ліпеня. Дадзенае павышэнне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю другое ў 2014 годзе – першае адбылося ў сакавіку.

Паводле справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь заняла першае месца ў спажыванні чыстага спірту на душу насельніцтва.

«Пілі ды будзем піць! Чым больш, тым лепш», – адказаў адзін з жыхароў Пінску журналістам “Белсату”, якія высвятлялі, Ці беларусы сапраўды самая пітушчая нацыя.

{movie}Апытанне: «Як пілі, гэтак і будзем піць! Чым больш, тым лепш!» |right|17226{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by, intex-press.by

Глядзі таксама
Каментары