Трэба скінуць вагу? Дапамогуць танцы!


Гарадзенка Ганна Кішкель, у нядаўнім школьная настаўніца англійскай мовы, якая, акрамя гарэзлівых навучэнцаў і бясконцых бюракратычных папераў, мела і амаль стокілаграмовую праблему з вагою. Сёння – прыгожая падцягнутая інструктарка па фітнэсу.

{movie}Трэба скінуць вагу? Дапамогуць танцы!|right|17213{/movie}

Своеасаблівы рэкорд у схудненні – 40 кілаграмаў – акрамя строгай дыеты, жанчыне дапамаглі здзейсніць… ірландскія танцы. Вывучала, дарэчы, самастойна.

Пасля схуднення Ганна пастанавіла замацаваць поспех і падзяліцца ім з іншымі ды адкрыла першую ў Горадні школу ірландскага танцу «ALISS SUNRISE». Сёння тут, у памяшканні клубу “Ювента”, займаюцца людзі рознай вагі і ўзросту. Ганна хваліцца: найстарэйшаму яе навучэнцу – далёка за 70, наймалодшаму – усяго шэсць гадоў.

Улетку ў групу прыходзіць менш людзей: адпачынкі, паездкі, лецішчы. Але ўжо ў верасні ў «ALISS SUNRISE» чакаюць папаўнення: у школе радыя кожнаму. Дый як не цешыцца тым, хто разам з табою выкладваецца напоўніцу – у неўтаймаваным рытме ірландскага танцу?

Гэткіх людзей, як Ганна, якія штодня даводзяць, што сапраўды ўсё – у нашых руках, вакол нас дастаткова. А вось ці ёсць сярод іх і Вы? Давайце спраўдзім разам.

Валеры Руселік, “Белсат”, Горадня

Стужка навінаў