Газавы шантаж Расеі можа перакінуцца і на Еўразвяз


Еўрапейская камісія лічыць катэгарычна непрымальнымі пагрозы кіраўніка расейскага канцэрну “Газпром” Аляксея Мілера абмежаваць пастаўкі газу еўрапейскім аператарам, якія ажыццяўляюць рэверс газу ва Украіну. Такую заяву зрабілі сёння ў Брусэлі.

{movie}Газавы шантаж Расеі можа перакінуцца і на Еўразвяз|right|17211{/movie}

У Еўракамісіі працягваюць разлічваць на тое, што “Газпром” захавае за сабою статус надзейнага пастаўніка і будзе прытрымлівацца дамоўных абавязкаў, якія даў сваім еўрапейскім партнёрам. Нагодаю для шантажу з боку “Газпрому” сталася заява кіраўніка Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрыя Продана, зробленая ім напярэдадні ў Брусэлі, што “Украіна прапаноўвае запусціць “вялікі рэверс” газу праз Славаччыну, аб’ём якога складзе да 30-ці мільярдаў кубаметраў за год”. Кіраўнік “Газпрому” вырак – “калі расейскі холдынг зафіксуе рэверсныя пастаўкі на газавымяральных станцыях Еўрапейскага Звязу, то для гэтых еўрапейскіх кампаніяў будуць уведзеныя абмежаванні з усімі адпаведнымі наступствамі”.

Такія пагрозы расейскіх газавікоў мала стасуюцца з законам дый наагул са здаровым сэнсам, маюць, як мяркуюць брусэльскя назіральнікі, відавочны палітычны падтэкст. І даюць Еўропе як мінімум два “мэсіджы”: па-першае, Расея не хоча вяртацца да цывілізаванага дыялогу з астатнім светам, а, значыць, самая напрошваецца на чарговыя санкцыі. І, па-другое, Еўропе трэба тэрмінова інтэнсіфікаваць пошукі альтэрнатыўных пастаўнікоў энэргіі. Пакуль гаворка ідзецца найперш пра Блізкі Усход і Азербайджан.

Алесь Сіліч, “Белсат”, Брусэль.

https://youtu.be/cjmIpWHtwro

Глядзі таксама
Каментары