Джазавы фэст у Горадні сабраў рэкордную колькасць гледачоў


Два дні запар у Горадні гучаў джаз. Восьмы раз на адкрытай пляцоўцы амаль на прыступках Новага замку адбыўся фестываль «Grodno Jazz». Сёлета ён быў надзвычай прадстаўнічы.

{movie}Джазавы фэст у Горадні сабраў рэкордную колькасць гледачоў|right|17210{/movie}

«Сёлета адкрылі яго прадстаўнікі Польшчы – выдатны квінтэт Пётра Барана і два вакалісты з ЗША Браўн Айзэк і Дэбра Браўн. У другі дзень таксама выступаюць музыканты з Польшчы», – распавядае вядоўца фестывалю Ягор Чупроў.

Гучала на фестывалі і беларуская мова. Дзякуючы Пятру Клюеву, які разам з «CityJazzQuartet» зайграў некалькі песень са сваёй праграмы на вершы Генадзя Бураўкіна.

«Я бачыў вочы людзей – яны былі светлыя. Большасць людзей сюды прыходзіць з цікаўнасці, яны не дасведчаныя ў джазе, можа, ім штосьці цяжка слухаць, але яны з сабою змагаюцца. Я бачу гэта: не, трэба паслухаць, гэта ж джаз, музыка інтэлігентная. Таму я асаблівага ўзаемадзеяння не чакаў, я проста даў людзям тое, што ў мяне было. Я гэта выканаў і думаю, што ўсё атрымалася і гэта самае галоўнае», – кажа Пётр Клюеў.

Фестываль «Grodno Jazz» наведалі больш за 1000 асобаў за 2 дні – гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час яго правядзення.

Арганізатары «Grodno Jazz» збіраюцца і надалей пашыраць і развіваць фестываль. Налета тут, апроч гасцявое праграмы, мае адбыцца яшчэ і конкурс маладых выканаўцаў.

Іншыя тэмы: У Магілёве з’явіўся бронзавы хлопчык, які будзе кожны дзень граць з балкону ратушы. «Купальскае кола» перарасло у міжнародны беларуска-ўкраінскі фолк-метал-фестываль. На кніжным фрымаркеце ў Менску «размялі ўсё» – нават старыя школьныя падручнікі.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў