У Менску хочуць забараніць кватэры на содні


Міністэрства падаткаў і збораў мяркуе, што здача ў арэнду кватэраў на содні – «від дзейнасці, які зжыў сябе, калі ўлічваць колькасць гатэляў у горадзе».

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «БЕЛТА» паведамляе, што падаткавікі хочуць дамагчыся забароны такога бізнесу. «Як толькі ў пад’ездзе з’яўляецца кватэра на содні, адразу ж узнікае маса праблемаў, што датычаць парушэння грамадскага парадку», – сказаў начальнік менскай падатковай інспекцыі Уладзімір Лайкаў.

Цягам месяца ў Менскім гарвыканкаме будуць «вывучаць сітуацыю», а пасля ўнясуць адпаведныя прапановы ў Міністэрства ЖКГ. Сёння ў Менску легальна здаюць кватэры на содні 700 прадпрымальнікаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў