«За незалежную Беларусь» – неафіцыйная расцяжка ў менскім метро (Фотафакт)


Напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасці, які будзе святкавацца ў Менску разам з расейскімі войскамі ды пад сцягамі Расеі, дэмакратычныя актывісты прычапілі да сцяны на станцыі метро «Каменная горка» расцяжку ў нацыянальных беларускіх колерах – «За незалежную Беларусь».

Фота змясцілі ў суполцы «Прывіт, зараз» «УКантакце», дзе карыстальнікі гэтай сацыяльнай сеткі могуць падзяліцца свежымі навінамі, змясціць актуальны здымак непасрэдна з месца цікавых падзеяў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў