Чарговы суд над «Белсатам» пройдзе 10 верасня


https://youtu.be/SMoNnOXHQK0#t
Вярхоўны Суд падаў абгрунтаванае рашэнне ў пытанні перагляду справы супраць нашага тэлеканалу.

Паводле пастановы, судовая калегія інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда адкінула патрабаванні пазоўніка Белякова, палічыўшы іх неабгрунтаванымі.

Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс» патрабуе забароны выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» нібыта праз тое, што людзі асацыююць таварны знак ягонага прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат»: «Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць, як да карэспандэнтаў са сваёй бядою, прапановамі. Гэта перашкаджае нам працаваць».

{movie}Суд супраць «Белсату» |right|17209{/movie}

«Судовая калегія прыйшла да высновы, што пазоўнік не даў суду доказаў, якія пацвярджаюць ягоныя высновы пра парушэнне адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключнага права на знак «BELSAT» паводле пасведчання № 17 573. Пададзеныя доказы не ўтрымліваюць звестак пра выкарыстоўванне адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падчас трансляцыі тэлеканалу «Белсат» і на старонках інтэрнэт-сайту www.belsat.eu таварнага знаку», – зазначылі ў судовай пастанове калегіі Вярхоўнага Суда.

Акрамя таго, суд не праверыў довадаў пра выкарыстанне адказнікам на тэрыторыі Беларусі абазначэння «БЕЛСАТtv BELSAT», падобнага да ступені змяшання з гандлёвым знакам пазоўніка. Паводле пастановы, гэтыя доказы будуць правераныя пры новым разглядзе справы.

Пяць месяцаў таму Вярхоўны Суд не задаволіў патрабаванняў бізнесоўцы, палічыўшы іх неабгрунтаванымі, і вынес рашэнне на карысць нашага тэлеканалу.

Чарговае пасяджэнне ў справе «Белсату» пройдзе 10 верасня.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары