Футбольныя фанаты ў Пінску спяваюць «Воіны свету» (відэа)


Аматары футбольнага клубу «Хваля» спяваюць падчас матчу песню гурту «ЛяписТрубецкой», якая стала сімвалам барацьбы за свабоду на Майдане.

Пазаўчора ў Пінску праходзіў матч паміж мясцовым клубам «Хваля» і «Гранітам» (Мікашэвічы). Гульня адбывалася ў межах 12-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе і скончылася паразаю для гаспадароў (0:2).

{movie}Футбольныя фанаты ў Пінску спяваюць «Воіны свету»|right|17208{/movie}

Гэта ўжо не першы раз, калі фанаты «Хвалі» выконваюць на стадыёне гэтую папулярную песню «ЛяписаТрубецкого», канцэрты якога ў Беларусі забаранілі.

Алесь Баразенка, АК, belsat.eu

Стужка навінаў