Тэрарысты працягваюць парушаць умовы падоўжанага перамір'я


У ноч на 30 чэрвеня тэрарысты з аўтаматычнай стралковай зброі і гранатамётаў абстралялі блок-посты украінскіх сілавікоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у «Facebookу». Вайскоўцы адбілі напад, адкрыўшы агонь у адказ з зенітнай ўстаноўкі, дадаў ён.

Акрамя таго, цягам ночы неаднаразова праводзіліся мінамётныя абстрэлы блізу Славянску і вёскі Аўдзееўка.

Ад самай раніцы рушэнцы працягваюць абстрэл з мінамётаў пазіцыі сілавікоў на гары Карачун. Паводле спецыяліста, пакуль інфармацыі пра страты сярод вайскоўцаў не паступала.

27 чэрвеня скончыўся час аднабаковага перамір’я Украіны і Пётр Парашэнка вырашыў працягнуць рэжым спынення агню яшчэ на 72 гадзіны.

У другі дзень падоўжанага «перамір’я» баевікі абстралялі з артылерыі жылыя кварталы Славянску. Снарады траплялі ў кватэры, прыпынкі ды паркі. Загінулі мінімум 8 мірных жыхароў.

Падчас двухгадзіннай тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Украіны, Францыі, Расеі ды Нямеччыны, Пуцін настаяў на доўгатэрміновым спыненні агню, паведамляе «Нямецкая хваля».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў